3 смена. День 11. 16 ліпеня 2024 г. Час роднай мовы
17 июля 2024
16 ліпеня у аздараўленчым лагеры "Рось" - час роднай мовы.
Увесь дзень і дарослыя, і дзеці размаўлялі на беларускай мове, з караваем сустракалі гасцей лагера, праводзілі мерапрыемствы, прысвечаныя роднай мове. малявалі рознакаляровай крэйдай на асфальце малюнкі на тэму "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся". А самае незвычайнае мерапрыемства чакала дзяцей і дарослых увечары - свята "Беларускі вянок". Са сцэны гучалі пранікнёныя вершы аб Радзіме, роднай мове, мілагучныя беларускія песні. Дзеці і дарослыя танцавалі прыгожыя танцы.
Калі нашыя дзеці спяваюць і гавораць на роднай мове, яна будзе жыць!
Жыві, наша Белая, Белая Русь! Жыві, наша родная мова!