Аздараўленчы лагер "Рось".Чацвёртая змена.28 ліпеня 2026 года. Дзень пяты - Час роднай мовы

29 июля 2026
Аздараўленчы лагер

Дзень пяты ў нашым лагеры - Час роднай мовы. Дзень, як і заўсёды, пачаўся падбадзёрлівай эарадкай. А потым выхаванцы лагера прынялі ўдзел у гульні "Лазертаг", у якой праявілі не толькі хуткасць, спрытнасць, але і камандны дух.

У марафоне добрых спраў узялі ўдзел выхаванцы шостага атраду. Яны прабралі лагер ад мусару.

З задавальненнем удзельнічалі дзеці ў КТП "Беларуская мова ў гульнях, малюнках і песнях". Прыгожымі атрымаліся малюнкі, на якіх рабяты малявалі сваю Радзіму! Народныя беларускія гульні таксама зацікавілі дзетак! З некаторымі яны пазнаёміліся ўпершыню.

А ўвечары дарослыя і дзеці сабраліся не на звычайным мерапрыемстве, а на сапраўдным свяце "Беларускі вянок"! На ім гучалда родная беларуская мова, такаяпрыгожая і мілагучная!  Гучала ў вершах, у песнях і казках. А беларускія танцы паднялі са сваіх месцаў увесь зал!

Час роднай мовы завяршылі беларускія музычныя танцулькі (дыскатэка).