Чацвёртая змена. Дзень восьмы. 30 ліпеня 2025 года. Дзень малой радзімы

30 июля 2025
Чацвёртая змена. Дзень восьмы. 30 ліпеня  2025 года. Дзень малой радзімы

30 ліпеня 2025 года,дзень восьмы ў аздараўленчым лагеры "Рось", традыцыйна - Дзень малой радзімы.

У атрадах прайшлі мерапрыемствы, прасвечаныя малой радзіме і роднай мове.

У конкурсе малюнкаў "Мой родны кут, як ты мне мілы!" удзельнічалі ўсе атрады. Малюнкі атрымаліся вельмі прыгожымі! 

Нашай роднай беларускай мове было прысвечана сапраўднае свята, якое адбылося ў другой палове дня. Са сцэны лагера гучала наша родная мова. Дзеці пелі мілагучныя беларускія песні, чыталі вершы беларускіх знакамітых паэтаў, удзельнічалі ў флэшмобе, танцавалі, паказвалі беларускую народную казку.

 Усе з захапленнем заўважалі прыгажосць і непаўторнасць кожнага слова нашай роднай мовы.

Свята атрымалася сапраўды багатым на эмоцыі, прагожым, захапляльным!