День десятый 11.06.2023

11 июня 2023
День  десятый  11.06.2023

      11 чэрвеня  ў аздараўленчым лагеры “Рось” - Дзень роднай мовы  .

  Калі гучыць родная мова, сэрца кожнага патрыёта напаўняецца радасцю. Менавіта гэтыя пачуцці акрылялі сёння усіх жыхароў нашага цудоўнага лагера “Рось”, бо прысвечаны гэты дзень быў роднай мове.
      І гучала роднае слова з самага ранку, калі дзеці і выхавацелі віталі адзін аднаго па-беларуску, жадалі прыемнага апетыту ў сталоўцы ці гутарылі аб планах на дзень.
Гучала роднае слова і на мерапрыемствах у кожным атрадзе . Так, напрыклад, у самых маленькіх жыхароў 6-га атраду  адбыўся вучны часопіс на тэму “Я люблю сваю мову”. 

       Увесь дзень на тэрыторыі лагера чуліся беларускія песні.
А пасля дзённага адпачынку роднае слова загучала з большай сілаю ў час свята “Беларускі вянок”. Вершы і песні, танцавальныя і тэатральныя замалёўкі прабуджалі самыя светлыя пачуцці як маленькіх, так і дарослых беларусаў. Дзеткі дэкламавалі вершы , спявалі песні, узгадвалі беларускія прыказкі і прымаўкі, адгадвалі загадкі. Нават гулялі ў беларускія гульні!
       Мерапрыемствы дня роднай мовы дазволілі яшчэ раз успомніць, што аб’ядноўвае нас усіх, такіх розных па магчымасцях і ўзросце. Гэта любоў да нашай Радзімы, пачуццё годнасці за яе таленавітых продкаў, імкненні захаваць нашу краіну мірнай і квітнеючай. І пакуль гучыць на Беларусі роднае слова, сэрца кожнага напаўняецца светлым пачуццём веры ў светлую будучыню.
       Вынік аказаўся наступным: выхаванцы нашага лагера добра ведаюць родную беларускую мову, чытаюць творы беларускіх пісьменнікаў, любяць і паважаюць нашу спадчыну.

А ещё наши ребята в течение дня катались на роликах, играли в шашки, занимались на спортивных тренажёрах. Всем было очень весело и интересно.