Другая змена. 28 чэрвеня 2026 года. Дзень 9 - Час роднай мовы

28 июня 2026
Другая змена. 28 чэрвеня 2026 года. Дзень 9 - Час роднай мовы

28.06.2026. Дзень 9 - Час роднай мовы. Дзень , прысвечаны Радзiме, роднай мове, такой прыгожай, такой мiлагучнай.

Увесь  час нашы выхаванцы размаулялі па-беларуску.Атрады удзельнічалі у конкурсе малюнкау.А малявалі яны родную старонку,нашу Беларусь. У атрадах прайшлі свае мерапрыемствы:гутаркі,вусныя часопісы.віктарыны  на тэму "Мая Радзіма-Беларусь".

Найшоуся час і на гульні у шашкі,тэніс,настольныя гульні...

Трэці і чацвёрты атрады здзейснілі экскурсію у Шчучын і Масты.Наведалі сакрэтны бункер-77 часу халоднай вайны і падвесны пешаходны мост,палюбаваліся відамі бацькі-Нёмана.

Увечары усіх выхаванцау сабрала свята "Беларускі вянок",на які зноу і зноу гучала наша родная мова.У песнях,у вершах,у казках,прымауках і прыказках.

На музычных танцульках танцавалі усе,ад мала да вяліка!