Пятая змена. 14.08.2026.Дзень пяты - Час роднай мовы

20 августа 2026
Пятая змена. 14.08.2026.Дзень пяты - Час роднай мовы

Дзень пяты  ў нашым лагеры - Час роднай мовы. Дзень, як і заўсёды, пачаўся падбадзёрлівай зарадкай. А потым выхаванцы лагера прынялі ўдзел у гульні "Два капітаны", у якой праявілі не толькі хуткасць, спрытнасць, але і камандны дух.

У марафоне добрых спраў узялі ўдзел выхаванцы ўсіх атрадаў. Яны прыбралі лагер ад мусару.

С задавальненнем удзельнічалі дзеці ў КТП "Беларуская мова ў гульнях, малюнках і песнях". Прыгожымі атрымаліся малюнкі, на якіх рабяты  малявалі  сваю Радзіму, Беларусь!  Народныя гульні таксама зацікавілі дзетак!  З некаторымі яны пазнаёміліся ўпершыню.

А ўвечары дарослыя і дзеці сабраліся не на звычайным мерапрыемстве, а на сапраўдным свяце "Беларускі вянок". На ім гучала родная мова, такая прыгожая і мілагучная. Гучала ў вершах, песнях, казках. А беларускія  танцы паднялі са сваіх месцаў увесь зал!

Час роднай мовы завяршылі беларускія музычныя танцулькі.

Дзень роднай мовы атрымаўся сапраўды патрыятычным, прыгожым, запамяналбным!