Третья смена. День восьмой. 13 июля 2025 года

13 июля 2025
Третья смена. День восьмой. 13 июля 2025 года

Радзіма...Мова...Маці..
Як прыемна гэта чуць!
Я гатова ўсе аддаць ім,
Каб аддаць - і не звярнуць!
Так жыві ж ты вечна,
Мовачка радзімая,
Самая мне родная,
Самая мне мілая!!!

     Сёння, 13 ліпеня,  ў нас  Дзень роднай мовы. Увесь дзень на тэрыторыі лагера гучала беларуская мова. Такая родная! Такая мілагучная!Такая прыгожая!

У атрадах прайшлі мерапрыемствы на роднай мове, прасвечаныя Радзіме, роднай мове. У конкурсе малюнкаў на асфальце на тэму "Мая Радзіма Беларусь" пранялі ўдзел усе атрады. Малюнкі атрымаліся вельмі прагожыя.

      А ў вечары адбылося свята “Беларускі вянок”. Удзельнікі свята  вельмі прыгожа і эмацыйна чыталі вершы,удзельнічалі ў інсцэніроўцы народнай беларускай казкі,   танцавалі, з захапленнем адзначалі прыгажосць і непаўторнасць роднай мовы. А дапоўнілі выступленні дзяцей музычныя нумары, у якіх таксама гучала родная мова.