Вторая смена. День десятый. 28 июня 2025 года
28 июня 2025

Вы паслухайце родную мову:
жаўруковаю песняй звініць...
Колькі фарбаў, адценняў у слове!
Як пявуча ліецца,гучыць!..
Мілагучная і ласкавая!
Не згубілася ў цемры вякоў.
Мой святы пасаг, мая спадчына-
Мова родная, мова бацькоў!
Нашай роднай мове было прысвечана сапраўднае свята "Беларускі вянок", якое адбылося ў лагеры "Рось" 28 чэрвеня 2025 года.
Дзеці падрыхтаваліся да свята вельмі старанна.
Яны чыталі прыгожыя вершы нашых знакамітых паэтаў, пелі мілагучныя беларускія песні, весялілі гледачоў танцамі...
І гучала, і гучала "мовачка радзімая, самая нам родная, самая нам мілая" ...